Выпадак на падворку
Выйшла неяк курачка ў двор да куранятак
Вынесла на сподачку смачненькіх зярнятак
Кураняты-шкоднікі не хочуць частавацца:
Ім бы толькі песціцца, шкодзіць і гуляцца.
Ім бы толькі бегаць, дастаючы маці.
Што зрабіць, няма яшчэ сумлення ў кураняці…
Не смуткуе курачка: вынесла вадзіцы
Родным куранятам, каб маглі напіцца.
Кураняты-шкоднікі ваду перакульнулі.
Нават не заўважылі клопату матулі.
Курачка не скардзіцца і не абураецца:
Ведае, што дзеткі хутка ачуняюцца.
Вось ляціць сцярвятнік роўненька над хаткаю:
Хоча ён паснедаць тлустым кураняткаю.
Спалохалісь малыя, з боку ў бок кідаюцца,
Са сваім жыццём малым разам развітаюцца.
Раптам на драпежніка абрынулась квочка,
Выдзірае паўхваста, дзюбай б’е ў вочка.
Запішчаў сцярвятнік, стаўся ледзьве жывы,
Ды ўцёк, пабіты куркай, недарэка хцівы.
З жудаснага выпадку не прайшло імгнення:
Кураняты каля маці, ўсе ва ўзрушэнні.
Сталі паслухмяныя, нібы стройны статак.
Вось як выйшла курачка ў двор да куранятак.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию