Анямеў і здранцвеў беларускі народ…
***
Анямеў і здранцвеў беларускі народ,
Разбурыў сваёй волі падмурак.
Замест роднае мовы ў яго агарод,
Толькі там ёй знаходзіць прытулак.
Ён на мове яшчэ назаве агуркі,
Буракі, і часнок, і цыбулю.
Разаб’е агарод свой ля самай ракі
І ў рацэ будзе прасці кашулю.
Але ўжо не згуртуецца гэты народ –
Ні пасёлкі, ні вёскі, ні сёлы –
Дамагчыся, каб мець не адзін агарод,
А яшчэ й беларускія школы.
11. 02. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию