Вецер гоніць начныя туманы…
***
Вецер гоніць начныя туманы
Над маім пастарэлым жыццём,
Бударажыць і мары, і раны
Ён халодным сваім выкрыццём.
А душы з гэтым ветрам не спіцца,
А душы так не хочацца ў рай.
А душы маёй сніцца і сніцца
Маладой маёй музыкі край.
Вецер гоніць начныя туманы,
А я вецер той прагна так п’ю,
Быццам зноў я жыццём расстраляны,
Хоць яго бесканечна люблю.
28. 11. 2019 г., у 2.34 ночы
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию