Хто як жыве, той так і піша…

***
Хто як жыве, той так і піша…
Ідзе па садзе чалавек…
Вясновая шкляная ціша,
Грымотны, неспакойны век.

Ідзе па садзе, разглядае
Галінкі яблынек і груш…
Ён так жыве, ён так кахае,
Так разумее гэту глуш…

А у шкляной вясновай цішы
Птушыны звон яго душы
Крывавы век сабой калыша.
Пра чалавека напішы,

Які жыве, ідзе па садзе,
Птушыным звонам глушыць ціш
Душы, што свеціцца ў паглядзе,
Душы, з якой і ты… маўчыш.

Хто як жыве, той так і піша…
Хто не выдумвае жыццё,
Той ведае, што нават ціша
Вясновая – не небыццё.

22. 03. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай