Важныя правілы
Мы выконваем важныя правілы –
І што скажуць, бяром.
Загадаюць нам тыя, хто правілі,
Што, каб мы семяром
Загадалі сваім падапечным –
Дурным птушанятам:
“За намі ідзіце спрадвечна
Крокам упартым.
І ў сацыяльны ліфт да вяршыні,
Ды на самы алтар,
Ля якога не вежы-цвярдыні –
Толькі цвёрды ўдар!”
Мы часовыя госці на свеце,
Як казалі нам часта.
За гаспадара прыбіраем і смецце –
Ён на руку не чысты.
Ці не надта тут дахалеры
Для часовых гасцей
Абавязкаў, у якія не верыць
Нават аўтар ідэй?
Трымаемся кіпцем за месца,
Якое не любім,
Якое траўмуе штомесяц.
Нібыта мы клубы
Бязглузда адданых вар’ятаў!
“Служы і выконвай…”
За нашаю спінаю ўпарта
Спляліся іконай
Адзінай і Божа, і Д’ябал!
А ты для іх воскам
Са свечкі, згараючы, капаў…
Для міласці боскай.
Статут не для ўсіх! Не караць іх!
На хабар ад хаўруса
Клюнуў, нябёсны карасік.
Але я ганаруся
Пасадай, куды нас адправілі.
Ганаруся і тым,
Што выконваю важныя правілы,
Ігнаруючы дым.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Никита Улас
21.07.2026 - 17:08Быть трусливым бездельником(Я)
Гэта не меншая праца
И квалификацыю меть трэба
Як и для других прац