Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

ВАРАЖБА

Your page rank:

Варажыла на «бубновага»,
На каханага, жаданага.
Карта выпала віновая,
Не чаканая, нязваная.

Я сама была «бубноваю»,
Развясёлаю, вясноваю.
Стала «дамаю віноваю»…
У сэрцы смутак свой захоўваю.

Мы па Нёмане каталіся
Ды салодка цалаваліся,
Толькі так нарэшце сталася:
З тым бубновым развіталася.

Разышліся з ім пад вербамі,
Пад нябёсамі сцямнелымі,
Лодачка плыла, хісталася ,
У хвалях Нёмана хавалася…

Пабягу я за далёкі плёс,
Дзе паўсталі сосны да нябёс.
На палянцы па-над берагам
Раскладу ўсе карты веерам.

Наваколле ледзь засвеціцца,
Хвалі Нёмана заплешчуцца,
І падкажа бацька Нёман мой,
Дзе цяпер «бубновы» той…

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *