У суквеццях гераневых

Загарэліся вокны сядзіб
Языкамі-пажарамі.
-Да мяне ты сягоння зайдзі
Падзівіцца геранямі!

Успаміны дзяцінства плывуць
Салаўінымі марамі.
Там бацькі сустракаюць вясну
У суквеццях гераневых.

Я па вуліцы роднай іду.
Надта птахі старанныя!
Вунь, суседзі размовы вядуць
У суквеццях гераневых.

Вёску сэрцам, душой абдыму.
Цеплыня незвычайная!
Беларусь сустракае вясну
У суквеццях гераневых.
У суквеццях гераневых.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай