У маёй суседкі Лены…
***
У маёй суседкі Лены
Буракі ўжо па калена,
І цыбуля па калена,
І капуста па калена,
Па два метры памідоры
І прывязаны за кол,
Бо мая суседка Лена
Працавітая, як вол.
Не здзіўлюся, як у Лены
І радыска па калена.
На мяжы высокі кроп,
Бачны толькі Ленін лоб.
Агуркі ўжо соліць Лена,
Бо і тыя па калена.
Зараз глянуў у той бок:
Штось капае. Мо, часнок?
Морква ўжо вышэй за метра,
І радок – паўкіламетра.
Каб расло ўсё па калена,
Дык бярыце прыклад з Лены.
Вось!
06. 06. 2021 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию