У Кітаі

Зіма ў Радашковічах пануе,
Бялюткі снег ляжыць куды ні глянь,
А нас вітае, балуе, шануе
Кітайскі востраў — сонечны Хайнань.

Усмешлівыя шустрыя кітайцы,
Мапеды скрозь і электрамабілі,
Падумалі мы толькі распранацца,
А нам ужо пяць раз масаж зрабілі.

Паставілі іголкі ў лоб і спіну,
Дзівосных нейкіх выпісалі траў,
Перазагрузка сходу, без супыну,
Здаровы быў, а здаравейшы стаў.

Тут — фрукт дракона, там драконарыба,
Не сумна ні хвіліны ў Паднябеснай,
Дзе тут «Радону» і аграсядзібам,
Медцэнтраў сотні, усюды льецца песня…

А мора, мора… Плешчыцца, іскрыцца
І зіхаціць з усходу да заходу,
Пагрэешся — ідзеш прахаладзіцца.
Во павязло тут з кліматам народу!

Ды дзён праз дзесяць, можа, і праз пяць,
Адчую я і з вамі падзялюся:
Няма на свеце лепш, хачу сказаць,
Занесенае снегам Беларусі.
16.01.2026


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай