Сінія агні
А на ўзлётным полі
Сінія агні.
Дайце, дайце волі.
Неба, не зямлі!
Каб ляцець высока
З сонцам на крыле
Над гуртом аблокаў
У сіняй вышыні.
Я жалезнай птушцы
Свой скармлю квіток.
Птушка што ёсць моцы
Зробіць уверх рывок.
Недзе там, унізе,
Сінія агні.
У бясконцым небе
Лепш, чым на зямлі!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Татьяна Богданович
07.02.2026 - 09:28Цудоўна!