Васільковае неба. . .

Васільковае неба па малочнай бяздоннай аснове
Цішыня ў цішыні як натоўпу замарожаны крык
Першы стрэл закладзены ў чорна-белым каменным слове
Дзе за кожнай літарай праступак за цемру бы знік

А сонца кроплю ў вусны вільготныя цалуе
Кляновы ліст як сцяг
у імя бацькі і сына
Вецер апалае золата купае
і да ўсіх раўнуе
і рассунуўшы паветра прачнулася ружаю
гронка яркая каліны


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай