Імжысты цёплы грыбасей…
***
Імжысты цёплы грыбасей,
Скупы на восеньскія фарбы,
Ідзе, нібыта чарадзей,
Зрывае з дрэва лісцік барвы.
Імшыстай сцежкаю іду,
Ступаю па траве прыціхлай.
Гняздо птушынае знайду,
Убачу ласяня з ласіхай…
Буслоў цыбатаю хадой
Са мною разам восень крочыць,
Дажджу імжыстага вадой
Мой лес і сцежку маю мочыць.
І праясняецца душа,
І фарбы – восені і неба,
І дробных кропелек імжа,
І у хадзе маёй патрэба.
24. 09. 2023 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию