Спавітых сном… (трыялет)
Спавітых сном жыццёвых завірух,
Застылых на імгненне спадзяванняў,
Дарэмных слоў, нікчэмных абяцанняў,
Спавітых сном жыццёвых завірух,
Бяздзейных спраў і горкіх адчуванняў,
Жыццё дапоўніць болем кожны зрух.
Спавітых сном жыццёвых завірух,
Застылых на імгненне спадзяванняў.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию