Спатканне з цудоўным

Па гэткай жа старонцы, у вопратцы духмянай
Старанна папраўляючы льняныя валасы,
Свой позірк льдоў паўночы дадолу апуская,
Ціхенька сціплым крокам зноў рухаешся ты,

Я гляну раз адзіны, адвёўшы свае вочы,
Стараючыся непрыкметна, каб не злавіла ты,
І толькі сорам чырвоным фарбуе мае шчокі,
Ды ў сэрцы хваляванне грукае на ўсе лады,

Хай некалькі імгненняў час гэты працягнецца,
Мне многа не патрэбна, усе літасці жыцця
Чакаць, як твар твой любы з усмешкай азірнецца,
І цудам несусветным у душы заспяе вясна,

На свеце вельмі жорсткам адні выпрабаванні,
Алеж у бурным моры ў нас адзіны лёс,
Гляджу я на цябе і шчырае жаданне
Пачуць у гэтай плыні цяпла знаёмы плёск.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай