Успамiн
Калі заходзіць сонца над зямлёю,
Праменьчыкамі свецячы ў вочы,
Збіраюцца ў прадчуванні ночы,
У небе зоркі срэбнай чарадою.
Пяшчотна флейта загучыць дарэчы,
З-за поля, з невялікага лясочка:
Малінаўка крыштальным галасочкам
Нагадвае каханым аб сустрэчы.
Пяе аб травах, мяккіх, нібы ложак,
І кветках, што даруюць ап’яненне,
Каханні, што заўжды дае натхненне,
Аб поглядзе ўлюбеным і прыгожым.
На сэрцы стане добра і ўтульна,
Душа раптоўна ўспыхне ўспамінам.
Павее шчасцем, водарам язміна,
Салодкім пачуццём любоўных гульняў.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Успамiн'
Мария Щелкова
22.11.2022 - 20:14Вось яно, каханне) як мiлагучна вы гэта перадалi!
Жанна Улахович
22.11.2022 - 20:32Марыя, вялікі дзякуй за Вашы добрыя словы!