Блізкі Усход
Пярэсты дыван адкрывае дарогу,
Прысыпаную гарачым пяском.
Праз знясільна доўгую спякоту
Віднеецца шлях на Блізкі Усход.
Там вярблюды няспешна блукаюць
Па сыпкай бязмежнай пустыні.
Нібы караван плыве па хвалях,
З капітанам у турбане цёмна-сінім.
Там прывабяць духмяныя спецыі
Наведаць вялікі і шумны кірмаш.
А расшытыя тканіны калыша вецер,
Падымаючы да янтарнага сонца пагляд.
Там пахкая кава булькоча ў джэзве,
Разносячы водар па ўсенькіх кутках.
А ласунак пахлавы застаецца навечна,
Застаецца на вуснах усходні прысмак.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию