Спакою берагі
Млечны шлях, цыкады, мора.
Не кажы пра час благі.
Гэта там, у іншых, гора,
А ў нас — спакою берагі.
Ружы, персікі, бананы,
Праменад да пірса і назад.
Не вярэдзь сардэчнай раны:
Не нагадвай, што ў іншых ад.
Асалода дыхаць летам!
Забываем лёгка аб усім.
Творыцца няўмыснае з сусветам –
Мы кавун расслаблена ядзім.
Сонца ззяе ярка ў зеніце.
Набліжаецца сіесты час.
Што б ні здарылася ў свеце,
Праплыве ўсё гэта міма нас.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Татьяна Богданович
08.08.2025 - 09:15Спадабаўся Ваш верш, Івета, дзякуй!