СПАДЗЕЎ
Такі няўрымслівы дзівак — гэты спадзеў,
Жыццём і верай да бязглуздзя апантаны…
Каторы год нагамі да гары ідзе,
А ён штодня ўсё будуе планы.
Ці гэта вера суне рукі пад агмень…
Ці, мо, пад коўдраю кунежыцца наіўнасць…
Учора быў знясілены за дзень,
А сёння свежы, бы дзявочая нявіннасць.
І слабасць часам… Агурэнь… Ці лень…
А ў душы калі не цемра, то сутонне…
Ды ён упэўнены, што заўтра будзе дзень,
Перакананы — лепшы, чым быў сёння.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'СПАДЗЕЎ'
Валентина Гераськова
30.03.2025 - 11:48Шыкоўны верш!
Васіль Салавей
31.03.2025 - 11:16Дзякуй за падтрымку!