Мая Беларусь
Мая Беларусь
Зялёную хустачку нехта на карце раскінуў.
Блакітныя стужкі намаляваў.
І вочкі-азёры фіянітамі кінуў.
І шэсць брыліянтаў па ёй раскідаў.
Адзін у сярэдзіне – самы вялікі,
Ён Мінскам завецца, на ўзвышшы стаіць.
На поўначы Віцебск, на захадзе Гродна,
На поўдні аж пара: Брэст і Гомель ляжыць.
Зрок кінеш на ўсход ты, і быццам бы з казкі,
Смарагд – Магілёў узнікае яшчэ.
А колькі маленькіх каштоўных каменняў:
Прыгледзься і ўбачыш ты сябр яшчэ.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию