Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Старыя цацкі

Your page rank:

Я нічога ў жыцці не чакала,
Як у маленстве калісь Новы год.
Мне тады дзеля шчасця хапала,
Адчування вясёлых прыгод,
Што нібы існавала паблізу.
Падаецца, жыло ува мне,
І магчыма, ў старай валізе,
У цацках ёлачных існуЕ.

У чаканні сапраўднага цуду-
Мы падлічвалі снежаньскі дні.
Гэтых дзён аніяк не забуду,
Цуд здейснялі, вядома, бацькі.
Дый была ў нас лепшая з ёлак,
Аж пад ёю маглі мы гуляць
Нават у хованкі, сярод іголак,
Брат не мог мяне адшукаць.

Даставалася знекуль дашчанка,
У якой шчасцем дзіцячым ляжала,
У паперы ды ваце мяшанкай,
Тое, чым потым елка блішчала.
Цацкі гэтыя ж зараз здымаю
З антрэсоляў у прысвятак Раства,
Але цудаў ня вельмі чакаю,
Не адчуць больш таго хараства.

І чаго моцна так часавала?
Новы Год-год, як год кожны год.
Іх сустрэла, здаецца, нямала,
Хай бы йшлі ўжо наадварот.
Але цацкі на ёлцы старыя,
Зіхацяцца, як некалі, зноў.
Нібы побач бацькі маладыя
Застануцца яшчэ шмат гадоў.

13.01.24

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *