Дзякуй дзеду за….
Абодва маіх дзеда,
Беларускі ды расеец,
Адваявалі, як маглі
У вялікае вайне.
Адзін быў партызан,
Другі забеспячэнец.
Абодва падарылі
Свае гены мне.
Дзед беларускі мой
Заўзяты паляўнічы.
Хадзіў, суцэльны год
У суворым спінжаку.
Заўсёды быў заняты
Мне цікавым нечым,
Было што зразумела
Аднаму яму.
Іншага дзеда бачыць
Мне не давялося.
З бабуляй асабіста
Знаўся лічаныя дні.
Ня шмат яго лістоў
З хлуснёю засталося.
Звальнялі край наш
Дый надАлей шлі.
Жыццё бабуль маіх
Чакала вельмі рознае,
Таксама і бацькоў –
Дзяцей тое вайны.
Аднак, неяк мінУла
Ліхалецце грознае.
Ўсе вЫдыхалі самі
І працяг жыццю далІ.
Насёння сто адсоткаў
Адчуваю – беларуска я.
За тое табе дзякуй,
Мой разанскі дзед,
Што я не частка
Твайго свету рускага.
Даруй яму ,бабуля,
Калі чуеш мяне дзе.
10.05.23
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию