Сонца села за гару…

***
Сонца села за гару.
Бачу бляклую зару.
Дзень спякотны быў і знік.
Зачыняю свой парнік…
Спелы яблык падніму.
Зноў у хату, бы ў турму.
На зару гляджу з акна.
Наплывае цішыня.
Засынае мілы сад
І маіх бярозак рад…
У альтанцы ёсць шчэ хтосьці:
У суседзяў сёння госці.
Ціхая плыве размова,
І рыкае дзесь карова…
Бачу бляклую зару.
Сам з сабою гавару.
Кот пайшоў у агарод…
Адарвецца заўтра год
Ад жыцця. Не паўтару…
Сонца села за гару.
Бачу бляклую зару…

15. 08. 2023 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай