Снегавік
Мы рассталіся ў дзяцінстве
Ля вясковых драўляных варот.
Не было размоў аб азінстве.
Я не памятаю нават год!
Ён быў тлусты, наіўны, нягеглы.
Асабліва запомніўся нос:
Кручкаваты, аранжавы, доўгі
Пад вачыма развесіста рос.
Я сустрэла яго пазаўчора
У ціхім скверы ў горадзе М.
Ён глядзеў на мяне вясёла
І ні кропелькі не пастарэў.
Я расчулена ўздыхнула,
Доўга трэсла яго за рукаў
І знямела, калі зразумела:
Снегавік мяне не пазнаў.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию