Шкілет верша

Вось…
Святло Гасподняе
ліне, ліне,
ліне ў вочы,
воссожжігаючы нясцерпным жарам
усю тую муру,
што я нафантазіраваў
за гады.

І гады гадскія ўзвіліся
і,
пакаціліся,
зляпіліся
ў д’ябальскі клубок…

Дымок душы с
кіпеўшы
змяіным шыпам,
знікае у разломках
…пакарабачаны.

Здавалася – усё!
Але і тут,
у канцы канца,
з цытадэлі розуму,
як чорцік з табакеркі,
раптам
выскачыў шкілет
вось гэтага верша,
напісанага той,
кессоннабесканечной ноччу,
калі пампуецца
усе.

Ён быў жудасны і смешны
адначасова,
у ім люб з бля
перакруціліся ў пазванках
…навечна.

Ад сэрца
толькі і засталося –
без і не толькі,
а чэрап
уздыбіўся,
паўрасплаўлены,
расшчэплены…
Арангутангерападобны…
Рэбраў іголкі
…вечнасць
…працяў.

Жыццё недарэчную маю,
як матылька
прышпілілі да лахманах вера,
да разумення таго,
што філасофскі камень –
смерць вось гэтага верша,
вуж,
калі і калісьці адбыцца,
то…

У твару чытача…

Пазяхне…

Націсне носам
клавішу…

І, спаць…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай