Світанак уваходзіў. . .

Світанак уваходзіў як тры ў сумнае чатыры
Як у рот галодны чорны хлеб
мігацелі ў шэрым хмары – гіры
і ноч сыходзячы
Расой азначыла чыйсьці след

А світанак ужо скупіў алею ліп
і восені памаду
Вецер лістоту катаў
У далонях траруара
Яшчэ начныя цені прыкоўвалі ўвагу
Але зірнула сонца
і ўспыхнуў свет
Жывою прагнасцю пажару


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай