Чаканне (зарисовки)
Чаканне замірае на вуснах салодкім ананасавым сокам. Прыкрываю вочы. Замаруджваю бег хвілін. Смак часу чамусьці напамінае суніцы, спелыя, чырвоныя, салодкія і вялікія-вялікія.
Пастэльныя фарбы – чырвонае з белым.
Малюю час. Ён атрымліваецца нейкім асіметрычным і няроўным.
Сунічка.
Хочацца паспрабаваць, але ж яна намаляваная фарбамі ўяўлення на паперы маёй свядомасці.
Адчуванні? Не. Яны маўчаць. Спакой. Адчуванне лёгкасці.
Чаканне- не такі ўжо важкі іспыт, калі ты ўмееш марыць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию