Сэрца

У пакойчыку чыста, усё на месцах сваіх,
Рэчы зноў захаваюць памяць дотыкаў тых.

Ціха ходзіць гадзіннік, фіксуе нам час,
Паўтараем па крузе свой дзень мы штораз.

У заведзеным рытме мяркуем ісці,
Толькі сэрца не здолее такт той знайсці.

Яно б’ецца пад музыку шуму дажджу,
Пад чароўныя спевы слова “люблю”,

Непакоіць душу, кліча зноў за вясной
І хвалюе, пакуль будзем разам з табой.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай