*** (Спавіў іскрыстым звонам крышталю…)

Спавіў іскрыстым звонам крышталю
Лядаштую цямноту мёртвай ночы,
Бы вэлюмам, чароўны сьпеў, ахвочы
Зірнуці з чоўну мараў на зямлю.

Аневаж салавей — прарок нясьмелы, —
Калі ягоны се, той самы тон,
Ня хоча скаштаваць салодкі сон —
Лятункаў вольных зманлівае зельле?

Ён ведае: ня ўзьняцца песьні ўдзень,
Пакуль стваральны ўгонь ня зможа цень
І ўсход спадзеў у барву афарбуе.

Ахутаны няўдзячнаю імглой,
Працягвае самотны гімн ён свой,
Што так чаруе далячынь сьляпую.

Студзень 2026

(Аневаж — няўжо,
Угонь — агонь)


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай