Сакавіцкае неба

Падымі галаву і дзівіся ў неба, да болю ты,
Марам волю давай, калі ранішні час настае.
Толькі зараз яно аксамітна-ліловага колеру,
У пачатку вясны, калі студзеньскі снег расстае.

Зоркі зверху вісяць, крышталём і бурштынам напоўнены,
Быццам астры яны, што ў садзе асеннім гараць.
Нашы сэрцы заўсёды прыходам вясны перапоўнены,
Нашы душы і думкі ўслед за гусямі ляцяць.

Прывітальны іх покліч над сонным Палессем разносіцца,
У празрыстым паветры, над поймай шырокай гучыць.
І душа адклікаецца, цешыцца, лашчыцца, просіцца
Ў вясенняе неба з надзеяй і смуткам глядзіць.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай