Радок напішу, каб душа не ржавела…
***
Радок напішу, каб душа не ржавела.
Ржавее ігруша ў мяне пад акном.
Асіна на ўзгорку амаль што зжаўцела,
І неба махае ёй шэрым крылом.
Ідзе напралом мая восень святая,
Не хоча ніякіх шляхоў выбіраць,
Бо ведае добра, хаця й залатая,
Што прыйдзе часіна і ёй паміраць.
Радок напішу, каб душа не ржавела,
Як лісце ігрушы, як гронкі рабін,
І каб пра цяпло захаванае пела,
Як жоўтае лісце дрыготкіх асін…
06. 10. 2023 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию