Пра закаханага карася

У жабу ўтрэскаўся карась.
Абуяла рыбу страсць:
Марыць дзень і ноч пра жабку.
Нервы сталі не ў парадку.
Кажа: “Мне не ў магату
Жыць без мілай. Вось пайду
І прызнаюся я ёй,
Феі зграбненькай маёй.”
Як сказаў, так і зрабіў.
Доўга з жабай гаварыў
І па выніках размовы
Жвавы стаў карась, вясёлы,
Бо адкрылася, што жаба
(Заявіла яна прама),
Хоць і віду не казала,
Карася даўно кахала.
Тут ідылія, лямур,
Не сказаць усё без купюр.
Шчасце засціць дужа вочы.
Жаба з карасём уночы
Танцы-шманцы пачалі
Недалёка ад зямлі:
Так на водмелі кружылі,
Што бяспеку пазабылі.
Як зайшлі на трэцці круг,
У сетку трапілі удвух.
Ноч у сетцы гаравалі,
А пад ранак іх дасталі.
“Жаб не ем,” – сказаў рыбак.
Разлучыў ён небарак:
Жабу кінуў рэзка ў пруд,
Карася – на Боскі суд.

****
Хай каханне аж да неба,
Галаву губляць не трэба!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай