Пра восень

Зноў на парозе восень-гаспадыня,
Напоўніла засекі і паліцы,
Зялёныя на жоўтыя змяніла
Бярозкам-прыгажуням завушніцы.

І, узмахнуўшы нам крылом бусліным,
Нібы мастачка, шчыра і ўлюблёна
Чырвоным размалёўвае асіны,
Аранжавым настурцыі і клёны.

Пакрыху дабаўляе колер шэры
У блакіт нябёс, рукой махае лету,
Ды туманам сівым адкрыўшы дзверы,
Сумуе, бы пажыўшая кабета.

Свае рахункі з восенню я маю,
Бо кожны раз, паміж другіх турбот,
У кастрычніку яна мне дабаўляе
Яшчэ адзін рукой махнуўшы год.

Няхай ляцяць, мне іх зусім не шкода,
Бо шчасце і любоў яны далі,
І ёсць у мяне прыемная нагода
Наступны стрэць на восеньскай зямлі.
18.09.2025


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай