Пра бабра
Працаваць бабёр любіў.
Лес заўзята ён валіў,
Шчыраваў і дзень, і вечар.
Ноччу нылі яго плечы,
Ды бабёр усё трываў:
Працаваў і працаваў.
“Адпачні,” – сябры казалі,-
Сігані на мора з краляй,
Альбо цэлы дзень праспі.
Хопіць працы. Не тупі!”
“Эх, – бабёр крычаў у адказ.-
Не кажыце гэдкіх фраз!
Адпачну, калі памру,
А пакуль яшчэ жыву,
Буду шчыра працаваць,
Дом свой родны мацаваць.”
Год працуе, два і пяць.
Ён прывык перарабляць!
Адпачынкаў не бярэ,
Працай толькі і жыве:
Дрэвы ўсё грызе, грызе
Узімку, улетку, па вясне;
Летам валіць дрэвы спрытна,
Усміхаецца яхідна:
“Я адзін тут працаўнік,
Не лайдак! Круты мужык!
Легчы спаць тады магу,
Калі справы параблю.”
Усе дзівіліся з бабра,
А начальства на “ура”
Падымала яго словы.
Працаўнік бабёр бядовы,
Ды ў пятніцу аднойчы
На вячэрняй ціхай зорцы
Застагнаў бабёр працягла,
Кавыляў дамой нязграбна.
Твар яго перакасіўся,
Увесь слабы бабёр зрабіўся,
Есці, піць не захацеў,
Лёг у ложак, успацеў.
Сэрца стала – і каюк:
У момант ён “згуляў у сундук”.
“Як жа так?! Быў не стары!” –
Гаманілі ля труны.
Пахавалі, паўздыхалі,
Жыць далей паціху сталі,
А бабёр у зямлі ляжыць,
Бо зашмат любіў рабіць.
***
Праз гісторыю мараль:
Парабіў – адпачывай.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию