Пра аднаго быка
Запытаўся ў жонкі бык:
Ці круты, карова, я мужык?
“Не, – карова адказала строга, –
У табе ні кропелькі крутога.
Днём гарцуеш – ноччу спіш.
Не жывеш, а свет капціш.
Сваякоў не паважаеш,
Працы цяжкай пазбягаеш,
Як дзіця, з канём дуркуеш,
Да вала мяне раўнуеш.
Пяць гадоў з табой жыву
І ўжо выю на луну,
Бо забылася калі
Мы на лузе ўдвух былі.
Старасць дыхае ў плечы.
Супакойся. Ты не вечны.
Закідоны кінь свае.
Крутасць шчасця не дае!”
Бык падумаў, памаўчаў,
Потым гучна замычаў:
“Ты мяне не разумееш,
Ад таго пустое мелеш!
Калі я такі благі,
Хай з табой жыве другі!”
Зыркнуў хмура з-пад ілба,
Цыкнуў, фыркнуў разы два,
А пасля беспаваротна
(Хутка, дужа бесклапотна)
Жыць пайшоў да маладых
Цёлак, зграбненькіх, дурных,
І вядзе штодзень на луг
Ранкам статак ён цялух.
Цёлкі льсцяць быку бязбожна
Кажуць: “ Ты круты, заможны.”
А начамі, як бык спіць,
Да другіх бягуць куціць.
***
Льсцівасць любяць. Праўду – не.
Усе быкі ў любым сяле.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Татьяна Богданович
05.10.2025 - 11:44Спадабаўся Ваш верш, Івета, дзякуй! Хто ж яе любіць тую праўду))).