Пляж, хвалі, Мы

Пляж, хвалі, адліў
Пясок, формы, нас нехта зляпіў
Мы пагуляліся
У тое што з нас атрымалася

Мы адчувалі радасць боль закаханне
смутак злосць шкадаванне
нашы твары і формы не падобныя
Характары і паводзіны асобныя

Гэта цудоўнае жыццё
Якое яскравае яно было
Але прыйшоў адліў і нас ўсіх змыла
Хваля нас усіх пераўтварыла

У аднародны пусты пляж
Разам з намі і ты ляж
Мы ўсе адзіны просты пясок
І здаецца, гэта ок.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай