Вясновыя змены

Блакітныя вокны з’явіліся ў хмарах.
Ад шэрасці вецер пазбавіў абшар.
І успыхнуў праменьчык доўгачаканы,
Прылашчыў зямельку цяпла ўладар.
Цурчанне вады захапіла прастору.
Трава прадзяўблася ў адталай зямлі.
І дрэвы счакалі ўжо з выраю гракаў.
Рыхтуецца свет да зыходу зімы.
Ажылі вясной і пачуцці, й прырода,
Ізноў адбываецца час перамен.
Вясновы настрой і такое ж надвор’е
Бадзёрасць усяляюць на смутак у абмен.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай
Комментировать