Лесавік

Лесавік – скарбаў лесу ўладар:
Кветак, елак, грыбоў і ажыны,
І дубоў, і балот, і маліны.
Рысей, ліс і зуброў гаспадар.

Клапатлівы і ноччу, і ўдзень.
То гушчар зранку сонцам прагрэе,
Ці траву, што з расы вільгатнее.
Прыгажосць на лужку навядзе.

Безліч зорак запаліць уначы,
Шпількай месяц прышпіліць у небе.
Зробіць люстра на возеры з срэбра.
Хай пільнуюць яго крумкачы.

А уранку рассеецца змрок,
Ружым колерам успыхне світанак,
Лесавік з дому выйдзе на ганак,
Зноў насустрач святлу зробіць крок.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай