Першы дзень вясны
За ноч накрыў густы сняжок
Галiны векавой сасны.
А на душы настрой ужо,
Бо сёння першы дзень вясны.
Яшчэ далёка да цяпла,
Над белым снегам — туманы,
А я сем ложкаў прадала,
Бо сёння першы дзень вясны.
Пачне пралескамi цвiсцi
Наш край азёрны ды лясны,
I ўсё наладзiцца ў жыццi,
Бо сёння першы дзень вясны.
Усё пачынаецца наноў,
Чароўныя нам сняцца сны,
I дзiва мы чакаем зноў,
Бо сёння першы дзень вясны.
У панядзелак пазавуць
На пост царкоўныя званы,
А сёння можна i кульнуць,
Бо сёння першы дзень вясны.
01.03.2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию