Пераможны ,,сорак пяты”…
Даўно з вайны вярнуліся салдаты,
Адолеўшы вайну, жыццё засцераглі.
Далёкі пераможны “сорак пяты”
Паўстаў адлікам міру на зямлі.
Краіны нашай велічныя страты,
Спаміж краін, што зло перамаглі.
Далёкі пераможны “сорак пяты”
Стварыў магчымасць міру на зямлі.
Свет помніць жах укінутых за краты,
І боль ахвяр, што выжыць не змаглі.
Далёкі пераможны “сорак пяты”
Прызваў людзей да міру на зямлі.
Бягучым годам мірна ладзім Свята
У гонар Тых, што землю збераглі.
Далёкі пераможны “сорак пяты”
Зацвердзіў права міру на зямлі.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию