Ці лёгка жыць, калі няма прызнання…
***
Ці лёгка жыць, калі няма прызнання,
Калі вакол такая каламуць,
Што не патрэбна нават ні прызванне,
Ні свой нялёгкі да прызнання пуць?
І не заснуць да самага да рання,
Да ранішняй зары амаль у сем
І зразумець: галоўнае – каханне,
Астатняе з каханнем – без праблем.
Навошта ўсім мець гэтае прызнанне,
Калі цябе такога прызнаюць,
Як восеньскае – у тумане – ранне,
Як вераснёвы – у тумане – пуць?
І будуць грудзі піць асенні водар
Ліловых сухаватых верасоў
І абібок, гультай, вялікі лодар,
Хоць і паэт, абыдзецца без слоў,
Каб выказаць прызнанне свайму лёсу
І лесу, дзе чаканыя грыбы
Зноў абляпілі гнутую бярозу
І дзве такія ж гнутыя вярбы.
І белены туманам грыб крамяны
Палезе сам у кошык адпачыць,
І будуць доўга белыя туманы
За адзінотай творчасці сачыць
І якасную годнасць ды прызнаюць,
А без яе – блазнота, пустата…
І вершы толькі тых перажываюць,
Хто без капыт, без рог і без хваста.
15.09. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию