Паска на Палессі

Вялiкдзень не гавораць на Палессi,
Чакаюць на Палессi людзі Паску,
I гаспадыням нават не прысесцi,
Стаяць на печах дзежачкi з закваскай,

I свежай вапнай выбелены печы,
У чыгунках цыбульнiцы клякочуць,
I нават куры, вам скажу, дарэчы,
Нясуцца шчыра з ранку i да ночы.

Няма жаданей свята ў свеце, пэўна ж,
Пра гэта добра знае усё сяло,
Затым стаiць па значымасцi кермаш,
Ну, а затым, вядома усiм – раздво.

А можа крыху спутала чарговасць?
Не любяць на Палессi балаўство,
Напiуся не ў пару, з дакорам спросяць:
“Святкуеш кермаш, паску цi раздво?”

Ад тэмы адыйшла ўжо я крыху,
Кулiч таксама Паскай называюць,
Напiханыя коўбiкi пацiху
Пад стрэхамi нарэзачкi чакаюць.

І не схавацца смачным тым язам
Нi ў Сцвiзе, i ні ў Прыпяцi, вядома,
Бо цешчы наказалi ўжо зяцям
Злавіць іх к Пасцы i цягнуць дадому.

I я хоць там даўно i не жыву,
А носам адчуваю – пахне коўбiк,
На блясе, у сене язя галаву
Ужо бачу i ўвесь ён, нiбы стоўбiк,

У вершы я, прабачце, не раскрыла
Духоўную аснову свята Паскi,
Так галаву мне ежа задурыла
Ды пах дамашняй смажанай каўбаскi.

Смакоткi будуць толькi пасля посту,
Не воўк жа ты, што зайца есць у лесе,
А праваслаўны, дык цярпi папросту,
Вось так шануюць Паску на Палессi.

17.04.2025


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай