Памяркоўныя людзі…

Не ў перад глядзім, нам больш звыкла назад,
Абы горш не было, лепей пэўна не будзе.
Мы сябе аддалі ў крывавы заклад
Спрадвечнай бяды памяркоўныя людзі.

Ахрыпла з надрывам пяюць салаўі,
І сэрцы ўшчэнт аб каменні разбіты.
Мы прошлым жывём, і стаім на краі:
Ніхто не забыты, нішто не забыта…

Сляпога сляпы да ірва давядзе,
Па справах Гасподзь несумненна асудзіць.
Паўстануць па правую руку ў судзе
Спрадвечнай бяды памяркоўныя людзі.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай