Пад клёкатам бусліным!..

Ах, кветачкі вясновыя,
Нібыта завушніцы.
Палеткаў фарбы новыя
У промнях бліскавіцы.

Садоў квіценне моднае
Усім на заглядзенне…
Аблокаў плынь павольная,
Буслінае парэнне.

Вясновыя лагоднасці
У майскі час увагі…
Пры ўсёй гаючай свежасці
Жыццёвай прагнуць смагі.

А ў небе сінь бязмежная,
І плынь ракі імгненная,
Відовішча адметнае,
Чароўнае, праменнае…

І я ў духоўнай святасці,
Жыву святлом радзімы.
У скрусе і ў радасці,
Пад клёкатам бусліным!..


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай