Пад час…
Творчы лёс паэта –
Церні і туга,
Выклікам Сусвету
Зайздрасці смуга.
Творчыя радзіны –
Праз сумлення суд,
Доўгія гадзіны
Болю і пакут.
Творчым шляхам крочым,
Прагнем вышыні,
Множыць цемень ночы
Зорныя агні.
Ад любві да гневу
Толькі адзін крок,
Творчыя залевы
Скручаны ў клубок.
Не будзіце ліха,
Хай абыдзе нас.
Творчая адліга,
Здейсніцца пад час…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию