Па чорным, па шэрым, па белым…

“Дзе Бог?” – запытаў я аднойчы,
І шляхам Сусвету пакрочыў
У чорным адценні сваім,
Нібы малады Пілігрым.

“Дзе Бог?” – трызніў я сярод ночы,
А зранку расплюшчыўшы вочы,
Праз шэры туман і праз дым
Дарослым сышоў перад Ім.

“Дзе Бог?” – запытаў я праз сон,
Нібыта забыў мяне ён.
А сон, стаўшы воблакам белым,
Прывёў да Яго пастарэлым.

“Вось Бог!” – я шаптаў цішыні,
Да зоркі жыцця ў вышыні
І рухаўся крокам нясмелым
Па чорным, па шэрым, па белым…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай