Недаробленая марыянетка
Я ўдыхаю чужое паветра,
Выдыхаю з душы свой боль.
Недаробленая марыянетка,
Уся накачаная тугой.
Лялькавод у істэрыцы б’ецца:
Я за грошы горла не рву.
У грамадстве людзей без сэрца
Па уласных законах жыву.
Гучны ўдых (ні апошні, ні першы),
І на ім толькі тут і цяпер
На распеў адыёзныя вершы
Я чытаю без голасу і папер:
“Не прашу ў жыцця прабачэння,
Пэўны момант спыніць не малю.
Адчуваю глабальнае заканчэнне
Той эпохі, якую яшчэ пазнаю.”
Лялькаводу робіцца кепска.
Ен баіцца мяне такой:
Недаробленая марыянетка,
Уся накачаная тугой.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
18 рецензий к 'Недаробленая марыянетка'
Oleg Sovothy
21.11.2025 - 19:53Oleg Sovothy
21.11.2025 - 21:21Дзякуй за Верш.Мне было цікава, як гэта будзе гучаць у Mireille Mathieu стыле
Вось што у мяне атрымалася:
https://suno.com/s/pyzDBxGgqLA0VZP6
Iвета Вітко
22.11.2025 - 05:27Ці маеце Вы магчымасць рэдагаваць кампазіцыю? Проста слова “боль” у беларускай мове мужчынскага роду: “выдыхаю з душы свой боль” (сам радок мне падабаецца, але памылка рэжа слых).
Oleg Sovothy
22.11.2025 - 22:17Дзякуй за выпраўленне.Выбачайце за памылки. Рыфмавау штоб у тон парапиць .Згодны з граматыкай беларускага у мяне праблемы.
:
Here You are EDITED
https://suno.com/s/ucUeYPvWEyRGCVMQ
Спадзяюся, вы ведаеце, як і дзе можна спампаваць MP3.
Oleg Sovothy
23.11.2025 - 01:01Editet_V2
https://suno.com/s/LL3IzOElUJaepGqw
Iвета Вітко
24.11.2025 - 01:49Варыянт#2 гучыць вельмі годна і стыльна. Аўтарка ў захапленні.
Oleg Sovothy
24.11.2025 - 02:42Антон Кельмуц
23.11.2025 - 21:23Па уласныМ законаМ жыву…
З павагай…
Владимир Стасюк
23.11.2025 - 22:31Па-беларуску гучыць менавiта так: “па уласныХ законаХ жыву”, параўн: “па законаХ сумлення, па законаХ БожыХ” i iнш.
Iвета Вітко
23.11.2025 - 22:35Не згодна. Чаму Вы лічыце, што ў дадзеным выпадку трэба ўжываць Давальны склон?
Скланенне назоўніка “законы”:
Назоўны – законы
Родны – законаў
Давальны – законам
Вінавальны – законы
Творны – законамі
Месны – па законах
Я ўжыла Местны склон.
Oleg Sovothy
24.11.2025 - 02:54Канчатак -х (-ах, -ях) — месны склон (казьці? дзе? у чым?)
У выпадку выкарыстаны менавіта месны склон, які адказвае на пытанне “па чым?” (па якіх прынцыпах? правілах?).
-жыць па законах (якіх?)
-па новых дамовах
-па дзіўных снуях
Канчатак -х пішацца, калі папярэдні гук цвёрды: зАкон – па законАх.
Канчатак -ях пішацца, калі папярэдні гук мяккі або губны: зямлЯ – па зямлЯх, твар – па тварАх.
У выразе “па ўласных законах” корань слова “закон” цвёрды, таму правільны канчатак -ах.
Алексей Абазовский
24.11.2025 - 07:38У граматыцы — як у жыцці,
Бывае розная дарога..
Хтось кажа “па законах” йсці,
“Законам!” нехта — ды так строга)..
Бо важна не ў якім тым складзе
Мы слова ставім у радочку,
А каб душа была ў ладзе,
І сэрца білася ў куточку..
Граматыка — не просты лёс,
Але не варта нам сварыцца..
Хай будзе склон які прыйшоў,
Абы па-беларуску ліцца!
З усмешкай шчырай прапаную:
Няхай жыве і той, і гэты!
Бо мова наша — скарб бясцэнны,
І кожны склон у ёй — для паэта…)
Iвета Вітко
24.11.2025 - 19:21Шчыра скажу (без усмешкі): Ваш экспромт вершаваны не спадабаўся. Ішоў у коментах канструктыўны дыялог, а Вы, як інтэрнетны месія, знізышлі да нас, грэшных, как памірыць. Навошта? Ніхто і не сварыўся. Памылка – гэта памылка. Яна альбо ёсць, альбо яе няма. Калі памылка ёсць – трэба памылку выправіць, а не міндальнічаць (“Хай будзе склон, які прыйшоў”). Мова з памылкамі – гэта хворая мова.
Алексей Абазовский
24.11.2025 - 20:49Улыбаюсь экспрессии, это в стихах помогает..)
Я, зачастую, намеренно использую анахронизмы и допускаю “ошибки” — если мне нравится результат.. Ваша реакция мне не до конца понятна, но воля Ваша, разбирайтесь с грамматикой далее, больше мешать не стану..)
Памылкі ёсць — давайце правіць)
Не трэба ў хмарах нам лунаць..
Бо мову трэба не знявечыць,
А чыстай, светлаю трымаць..
Я не судзьдзя і не месія,
Звычайны госць у размове той..
Але за мову сэрца будзіць
Трывогу з болем і журбой..
Таму давайце без абразы,
Без гневу, крыку і пагроз
Шукаць у мове той алмазы,
Што нам пакінуў родны лёс…
Iвета Вітко
24.11.2025 - 21:51Адкажу груба. Мне ўсё роўна, што Вы выкарыстоўваеце і што Вам дапамагае (Вы не прафесійны паэт, таму вольны рабіць што заўгодна), аднак Вы сказалі, што не будзеце перашкаджаць і зноў запасцілі экспромт (зноў дрэнны). Калі ласка, не працягвайце падымаць мне прагляды: не каментуйце на гэтай старонцы.
Людмила Богданова
25.11.2025 - 21:40Здравствуйте, Ивета. Прошу прощения, что пишу по-русски (не могу похвастаться глубоким знанием белорусского языка). Меня заинтересовал вопрос грамматики, сегодня я обратилась за разъяснением к практикующему учителю белорусского языка (высшей категории). Она мне сказала, что “у местным склоне магчыма варыятыўнасць канчаткаў (-ам; -ах). В таком случае получается, что правы и вы, и “хлопцы з сайта”.
Iвета Вітко
01.12.2025 - 08:27Добры дзень, Людміла. Прамінула я Ваш канструктыўны каментарый! Выпраўляюся: адказваю. Я не згодна з тым, што ў акадэмічнай беларускай мове ўжываюцца абодва варыянты (“па законах”, і “па законам”). Сведкай Вашай размовы з настаўніцай вышэйшай катэгорыі я не была, таму каментаваць яе словы не магу. Мая адукацыя ў галіне беларускай лінгвістыкі не ніжэй за адукацыю настаўніка беларускай мовы, і я настойваю: “Па законам” – гэта адназначна русізм (калька з рускай мовы). Па-беларуску правільна казаць “па законах” альбо “згодна з законамі”. Варыятыўнасць ёсць, але яна залежыць ад склонаў, тады сапраўды дапушчальны канчатак -ам (-ям): “адпаведна законам”.
Людмила Богданова
01.12.2025 - 10:55Дзякуй за тлумачэнне!