Не памінайце ліхам
Мокне жыццё ўвялізнай лужы.
Лівень выстуквае біт.
Нічога, прарвемся, дружа,
Праз шэрасці каларыт.
У апошняй начы лістапада
Пакінем смутак і боль.
Пад подыхі снегападаў
Пойдзем у зіму з табой.
Лісты счарнелыя ціха,
У лужах, бы мухі, памруць.
Не памінайце ліхам
Восеньскую каламуць!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Не памінайце ліхам'
Людмила Богданова
30.11.2025 - 23:40Спадабалася!
Oleg Sovothy
03.12.2025 - 12:19