Не хачу нікога бачыць…

***
Не хачу нікога бачыць,
Не хачу нікога чуць.
Толькі ў восені рыбачыць,
Пракладаць надзеі пуць:

Ратаваць душу радкамі,
Словы ў золаце лавіць,
З пажаўцелымі лісткамі
І з самім сабою быць.

Недзе ў далечы асенняй
Адзінокі кружыць птах,
Як і я – у задуменні,
І развейвае свой страх.

Не патрэбна мне няшчырасць,
Да яе – прыкутым быць.
Дараваў мне Божа міласць
Словы шчырыя лавіць.

А душы сваёй сумоту,
Мукі ўсе – перажыву
І з пяшчотай пазалоты
Я над імі праплыву.

Не хачу нікога бачыць,
Не хачу нікога чуць.
Можа, крок мой нешта значыць
І кароткай песні пуць?

Душ сугучча я не прагну.
Адзінокі ў небе птах…
Ён не зваліцца у багну
І не згубіцца ў палях.

Ён плыве у задуменні
Ўдаль за сіні небасхіл.
З адзінотаю асенняй
Плыць яму хапае сіл…

25. 09. 2023 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай