На раздарожжы часу і душы…
***
На раздарожжы смутнае пары…
Яўгенія Янішчыц
На раздарожжы часу і душы
Пішы свой верш, але без рэдактуры.
Ёсць толькі вецер смутнае глушы
І ёсць жыццё, але без палітуры.
А ў ім бывае ціш, як у бары,
Бывае радасць і бываюць буры.
З пустой душы пустое не бяры
І не наводзь ні кроплі палітуры.
Літаратура што? Яна – жыццё.
Няма жыцця, няма літаратуры.
Верш без жыцця – зусім не адкрыццё,
А танны бляск залішняй палітуры.
09. 06. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию