На Дзяды
Халодна тут і мулка.
Занадта шмат вады.
Асіны стогнуць гулка.
Ты не прыходзь сюды.
На падваконне свечку
Увечары пастаў
І дроў падкінь у печку.
Не трэба смачных страў.
Прыйду ўночы ў госці,
Ля печкі пасяджу,
Пагрэю свае косці,
На хату пагляджу.
Над свечкай не нудзіся.
Карысці з той нуды!
Як добра, што сустрэліся
З табой мы на Дзяды.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
3 рецензий к 'На Дзяды'
Oleg Sovothy
05.11.2025 - 09:27Дзякуй за Ваш талент .Выбірайце тое, што вам больш падабаецца.
1. https://suno.com/s/k6f0UIZ7QZS6G9et
2. https://suno.com/s/1MhUtjQngdvhMOS3
(У вымаўленні некаторых слоў усё яшчэ ёсць памылкі.)
Iвета Вітко
07.11.2025 - 06:52Больш уразіў варыянт 2. На конт памылак у вымаўленні: я не здзіўлюся, калі яны ў бліжэйшым часе знікнуць. Штучны інтэлект вычыцца вельмі хутка (я гэта дакладна ведаю).
Oleg Sovothy
07.11.2025 - 19:05Дзякую
за Ваш талент.